понедельник, 8 апреля 2013 г.

Развіцце турызму на Шчучыншчыне

Як мы ўжо паведамлялі, аб­’­яд­на­ная турысцкая дэс­ты­на­цыя Шчу­чын­с­ка­га раёна выт­ры­ма­ла су­р­’­ёз­ную кан­ку­рэн­т­ную ба­ра­ць­бу і выйшла пе­ра­мож­цай у кон­кур­се. На развіццё мяс­цо­вых іні­цы­я­тыў, звязаных з ту­рыс­тыч­ны­мі мар­ш­ру­та­мі, бу­дуць выдзе­ле­ны салідныя гран­ты USА­ІD – ад 15 да 60 ты­сяч до­ла­раў ЗША. А нядаўна прад­с­таў­ні­кі гэтай арганізацыі на чале з кі­раў­ні­ком праграм USА­ІD у Бе­ла­ру­сі Джонам П. Ры­ар­да­нам пры­е­ха­лі ў г.п. Жа­лу­док, каб блі­жэй паз­на­ё­міц­ца з ты­мі іні­цы­я­тыў­ны­мі людзьмі, якія ры­зык­ну­лі выступіць са сва­і­мі за­яў­ка­мі і не прайгралі. На­га­да­ем, што ў аб’яднанне ўвай­ш­лі дэс­ты­на­цыі “Вялікае Ма­жэй­ка­ва – Жа­лу­док – Орля”, “9 з палавінай дзён” ТАА “Селбісервіс” і “Адкуль бачна” аг­ра­э­ка­сядзі­бы “Бабровая да­лі­на”, што ў вёсцы Ку­ль­ба­чы­на.

Гасцей цёпла вітаў старшыня мяс­цо­ва­га пассавета Г.І. Цывінскі, які расказаў аб багатай гісторыка-ку­ль­тур­най спадчыне Жалудка – ма­лой радзіме славутага Ва­ле­рыя Уруб­леў­с­ка­га, закрануў старонкі ва­ен­на­га мінулага, пазнаёміў з рэ­а­лі­я­мі дня сён­няш­ня­га і пер­с­пек­ты­ва­мі развіцця пасёлка.