понедельник, 8 апреля 2013 г.

Развіцце турызму на Шчучыншчыне

Як мы ўжо паведамлялі, аб­’­яд­на­ная турысцкая дэс­ты­на­цыя Шчу­чын­с­ка­га раёна выт­ры­ма­ла су­р­’­ёз­ную кан­ку­рэн­т­ную ба­ра­ць­бу і выйшла пе­ра­мож­цай у кон­кур­се. На развіццё мяс­цо­вых іні­цы­я­тыў, звязаных з ту­рыс­тыч­ны­мі мар­ш­ру­та­мі, бу­дуць выдзе­ле­ны салідныя гран­ты USА­ІD – ад 15 да 60 ты­сяч до­ла­раў ЗША. А нядаўна прад­с­таў­ні­кі гэтай арганізацыі на чале з кі­раў­ні­ком праграм USА­ІD у Бе­ла­ру­сі Джонам П. Ры­ар­да­нам пры­е­ха­лі ў г.п. Жа­лу­док, каб блі­жэй паз­на­ё­міц­ца з ты­мі іні­цы­я­тыў­ны­мі людзьмі, якія ры­зык­ну­лі выступіць са сва­і­мі за­яў­ка­мі і не прайгралі. На­га­да­ем, што ў аб’яднанне ўвай­ш­лі дэс­ты­на­цыі “Вялікае Ма­жэй­ка­ва – Жа­лу­док – Орля”, “9 з палавінай дзён” ТАА “Селбісервіс” і “Адкуль бачна” аг­ра­э­ка­сядзі­бы “Бабровая да­лі­на”, што ў вёсцы Ку­ль­ба­чы­на.

Гасцей цёпла вітаў старшыня мяс­цо­ва­га пассавета Г.І. Цывінскі, які расказаў аб багатай гісторыка-ку­ль­тур­най спадчыне Жалудка – ма­лой радзіме славутага Ва­ле­рыя Уруб­леў­с­ка­га, закрануў старонкі ва­ен­на­га мінулага, пазнаёміў з рэ­а­лі­я­мі дня сён­няш­ня­га і пер­с­пек­ты­ва­мі развіцця пасёлка.


Я бачу, што ў вас вельмі пры­го­жае мястэчка і надзвычай доб­ра­зыч­лі­выя людзі, – выказаў свае ўра­жан­ні Джон П. Рыардан. – Я ўжо чатыры гады працую ў Бе­ла­ру­сі, але на Гродзеншчыну прыехаў упер­шы­ню. Праўда, многае ведаю пра ваш пры­нё­ман­с­кі край з ін­тэр­нэт-крыніц і, прызнацца, спадзяюся на­ве­дац­ца сюды летам.

Распачатыя праекты USАІD “Умацаванне грамадскага ўза­е­мадзе­ян­ня для ўстой­лі­ва­га раз­віц­ця сельскіх тэрыторый Беларусі”, “Мясцовае прадпрымальніцтва і эка­на­міч­нае развіццё” будуць доў­жыц­ца больш за два гады, так што гэ­та сапраўды не апошняя сус­т­рэ­ча. Гасцям, а гэта былі менеджэры і каардынатары праектаў, а так­са­ма кіраўніцтва ўстановы “Новая Еў­ра­зія”, было цікава выслухаць, як мяр­ку­юць рэ­а­лі­зоў­ваць свае ідэі і раз­ві­ваць турызм шчучынскія эн­ту­зі­яс­ты.

Старшыня Орлеўскага се­ль­вы­кан­ка­ма Я.М. Ярошык бачыць вя­лі­кі ту­рыс­тыч­ны патэнцыял свайго пры­нё­ман­с­ка­га краю з яго ма­ляў­ні­чы­мі відарысамі, пры­род­ным ба­гац­цем, партызанскім мінулым.

Дарэчы, развіваецца і ін­ф­рас­т­рук­ту­ра, так неабходная для ту­рыз­му, – пад­к­рэс­лі­ла Яніна Мі­хай­лаў­на. – У За­чэ­пі­чах, зусім не­да­лё­ка ад ме­ма­ры­я­ла “Партызанская зям­лян­ка”, бу­ду­ец­ца Дом лесніка на 12 гасцінічных месц. У кас­т­рыч­ні­ку ён прыме пер­шых гас­цей. Пла­ну­ем адкрыць і аг­ра­сядзі­бу. У нас ёсць чым здзівіць і зат­ры­маць ту­рыс­таў.

Свае ўнікальныя напрацоўкі і ў гас­па­да­ра аграсядзібы “Бабровая да­лі­на” А.У. Ся­маш­кі:
Летась я пабываў на ста­жы­роў­цы ў ЗША, прывёз шмат ары­гі­на­ль­ных ідэй, якія мару рэ­а­лі­за­ваць у роднай вёсцы Кульбачына, – падзяліўся Алег Уладзіміравіч.

Свае погляды на больш эфек­тыў­ныя шляхі развіцця турызму на Шчу­чын­ш­чы­не і ў краіне ў цэлым вы­ка­заў дырэктар ТАА “Селбісервіс” І.У. Чарнякоў.

Высока ацанілі госці і дзейнасць пер­ша­га на Гродзеншчыне Жа­лу­доц­ка­га ін­фар­ма­цый­на­га цэнтра, які ўзначальвае Т.У. Трукшына. З за­да­ва­ль­нен­нем наведалі і дзі­ця­чы са­док, дзе ў рамках праекта ўста­но­вы “Новая Еўразія” “Энергаэфектыўнасць: вырашаем праб­ле­мы разам” ідзе вялікая ра­бо­та па энер­газ­бе­ра­жэн­ні.

Мы робім замену 20 вокнаў на цеп­лаз­бе­ра­га­ю­чыя шклопакеты і трох дзвя­рэй, паўсюдна ўстанавілі энер­газ­бе­ра­га­ю­чыя свяцільнікі, – з го­на­рам канстатавала за­гад­чы­ца даш­ко­ль­най установы Л.У. Сі­да­ро­віч. – Ак­ра­мя атрыманых ад “Новай Еў­ра­зіі” грантаў, нас у гэтым доб­рым па­чы­нан­ні на 50% фінансуе і ра­ён­ны бюджэт. Вось та­кі цудоўны аль­янс атрымаўся.

Гэта сустрэча экспертаў і не­пас­рэд­ных ініцыятараў развіцця мяс­цо­вых тэ­ры­то­рый – чарговы крок да вызначанай мэты, – лічыць на­ча­ль­нік аддзела фіз­ку­ль­ту­ры, спор­ту і турызму Шчучынскага рай­вы­кан­ка­ма І.В. Гваздоўскі, які так­са­ма быў ак­тыў­ным удзельнікам ка­рыс­на­га дыялогу. – Жалудок ужо на­ка­піў багаты вопыт у пас­пя­хо­вай пра­ек­т­най дзейнасці і зараз дзе­ліц­ца сваімі набыткамі з суседзямі. Ра­ён­ная ўлада вельмі зацікаўлена ў развіцці мясцовых ініцыятыў.

Без гэтага нельга, – дадаў Г.І. Цы­він­с­кі. – Мы хочам, каб у нашым па­сёл­ку не змяншалася колькасць на­се­ль­ніц­т­ва, каб тут заставаліся жыць маладыя. Значыць важ­на, каб жыццё тут бурліла, было ці­ка­вым і насычаным, кожны змог са­ма­рэ­а­лі­за­вац­ца. Зацікаўлены мы і ў адкрыцці новых працоўных месц. Суп­ра­цоў­ніц­т­ва з між­на­род­ны­мі фон­да­мі і арганізацыямі – усяго ад­на са шматлікіх форм работы па раз­віц­ці сельскіх тэрыторый.

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Фота Ганны ВІЛЕНЦЭВІЧ.
Дзянніца